У Слуцку рыбакі вудзілі рыбу, нягледзячы на пажар за спінамі
У Слуцку гарыць пойма ракі Случ. З агнём змагаюцца ратавальнікі. Дым можна было бачыць з цэнтра горада.
Як паведамляе kurjer.info, рыбакі вудзілі рыбу, нягледзячы на пажар за спінамі. Яны адступілі толькі, калі агонь быў ужо ў некалькіх метрах ад іх.
Рыбакі і пажар / kurjer.info
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.