У стартавых матчах 13-га тура па 2 галы забілі Лопес і Грыбоўскі

У стартавых матчах 13-га тура па 2 галы забілі Лопес і Грыбоўскі

У чацвер стартаваў 13-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Мінск" выйграў у "Энергетыка-БДУ" — 2:1. Два галы забіў аргентынец Майкл Лопес. У мінулым туры ён таксама стаў аўтарам дубля і забяспечыў мінчукам гасцявую перамогу над "Славіяй".

Гродзенскі "Нёман" упусціў перамогу ў матчы са "Славіяй" — 2:2 (гаспадары поля яшчэ на 86-й хвіліне выйгравалі з лікам 2:0). Два галы на рахунку Рамана Грыбоўскага.

Іншыя матчы тура пройдуць 18-19 чэрвеня.

У стартавых матчах 13-га тура па 2 галы забілі Лопес і Грыбоўскі
Расклад тура / @bvliga

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі