У сутыкненні маршруткі з фурай у Смаленскай вобласці пацярпелі 13 беларусаў
![Маршрутка сутыкнулася з фурай у Смаленскай вобласці / 67.мвд.рф](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/avariya_smolensk1505-2.jpg.webp?itok=Sa0QbX42)
Маршрутка сутыкнулася з фурай у Смаленскай вобласці / 67.мвд.рф
15 траўня каля 6:35 раніцы ў Смаленскай вобласці беларуская маршрутка сутыкнулася з фурай. Абодва аўтамабілі перакуліліся на бок. У выніку пацярпелі 13 чалавек, усе — грамадзяне Беларусі.
З траўмамі рознай ступені цяжкасці яны дастаўлены ў бальніцу горада Сафонава. Да аказанні дапамогі прыцягнутыя спецыялісты тэрытарыяльнага Цэнтра медыцыны катастроф пры Смаленскай абласной клінічнай бальніцы.
У прэс-службе губернатара Смаленскай вобласці удакладняецца, што ў пасажырскім мікрааўтобусе было 20 чалавек. Пацярпелі і шпіталізаваныя 13 з іх. Стан дзесяці пацярпелых ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, двое — у цяжкім стане, адзін — у вельмі цяжкім.
Аварыя адбылася на 298 кіламетры дарогі "Масква — Мінск". Паліцыя, якая працавала на месцы ДТЗ, прыйшла да папярэдняй высновы, што сутыкненне адбылося праз невыкананне дыстанцыі кіроўцам фуры "Вольва" — грамадзянінам Беларусі 1988 года нараджэння.
![В столкновении маршрутки с фурой в Смоленской области пострадали 13 белорусов](/sites/default/files/paragraphs/image/avariyasmolensk1505.jpg)
![В столкновении маршрутки с фурой в Смоленской области пострадали 13 белорусов](/sites/default/files/paragraphs/image/avariyasmolensk1505-3.jpg)
![В столкновении маршрутки с фурой в Смоленской области пострадали 13 белорусов](/sites/default/files/paragraphs/image/avariyasmolensk1505-4.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.