У сярэдзіне 21-га стагоддзя хрысціян і мусульман у свеце будзе пароўну
Прыхільнікаў ісламу стане амаль удвая болей, а хрысціянства — толькі на траціну.
Да 2050 года колькасць хрысціян і мусульман у свеце стане роўнай. Пакуль хрысціянства застаецца вядучай сусветнай рэлігіяй, але ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі саступіць лідуючыя пазіцыі. Да сярэдзіны 21-га стагоддзя колькасць хрысціян узрасце на 35% і дасягне 2,92 млрд, а колькасць мусульман — на 73% (2,76 млрд). Такія дадзеныя прыводзіць даследчыцкі цэнтр Pew, паведамляе ВВС. Пры гэтым мусульмане складуць 10% насельніцтва Еўропы.
Яшчэ праз 50 гадоў, у пачатку 22-га стагоддзя іслам стане дамінуючай рэлігіяй у свеце. Пры гэтым будзе змяншацца колькасць атэістаў.