"У сына доўгія валасы". Ці падстрыгуць школьнікаў пад адзін грэбень?

Стрыжка хлопчыка / rus-et.ru
Стрыжка хлопчыка / rus-et.ru

"У сына доўгія валасы. Стрыгчыся пакуль не прымушаюць, але час ад часу некаторыя завучы чапляюцца, хоць настаўніца заўваг не робіць".

Паведамленне мінчука ў адным з тэлеграм-чатаў наштурхнула нас на пытанне: а ці ёсць наогул нейкія агульнарэспубліканскія правілы, якія абавязваюць беларускіх школьнікаў стрыгчыся пад адзін гр
бень?

З ім Еўрарадыё звярнулася ў службу "Адно акно" Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама. Тут адразу ж пачынаюць смяяцца, маўляў, з такімі гісторыямі пакуль яшчэ ніхто не тэлефанаваў, і кажуць, што калі нейкія нормы існуюць, то іх маглі б вызначаць эпідэміёлагі.

“У сына длинные волосы”. Подстригут ли школьников под одну гребёнку?
"Без стрыжкі не вяртайся!" / mykaleidoscope.ru

“Забароны датычна валасоў не нашыя”

"Нашымі патрабаваннямі гэта не рэгламентуецца, — паведамляюць нам у Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. — Такога правіла, каб у хлопчыкаў былі кароткія стрыжкі, няма. Складана сказаць, чаму адміністрацыя школы звяртае ўвагу на прычоскі. Забароны наконт валасоў не нашыя. Мы можам толькі рэкамендаваць школьнікам прыходзіць на ўрокі чыстымі і ахайнымі. Калі гэта так, то якой даўжыні валасы, зусім няважна".

Пра існаванне якога-небудзь сур'ёзнага закона, які тычыцца стрыжкі школьнікаў, не чулі і ва Упраўленні па адукацыі Мінскага райвыканкама.

“У некаторых установах адукацыі можа быць прапісана, што ў дзяўчынак валасы павінны быць прыбраныя ў хвост, каб не перашкаджаць вучобе. З іншага боку, калі хлопец ходзіць з распушчанымі валасамі, або яны неакуратна сабраныя, можа быць, і маюць месца такія правілы?" — задумваюцца тут.

А што калі хлопец ахайны, а заўвагі з нагоды прычоскі — усяго толькі капрыз адміністрацыі навучальнай установы?.. Ёсць закон або няма?

“Разумееце, бянтэжыць нават само пытанне, — кажуць ва Упраўленні адукацыі Савецкага раёна Мінска. — Няма такога закона, які б абавязваў насіць дзяўчынак у школу толькі касічкі, а хлопчыкаў толькі кароткія стрыжкі. Могуць быць прапановы або рэкамендацыі, але закона няма".

Калі закона няма, тады на якой падставе ў школах уводзяць свае парадкі? Вось, што адказваюць у адміністрацыі:

"Могуць быць унутраныя школьныя правілы, распрацаваныя ўнутры ўстановы адукацыі на аснове нейкага шаблону [якога менавіта, нам не тлумачаць. — заўв. Еўрарадыё]. З правіламі ўнутранага распарадку навучэнцаў і бацькоў павінны знаёміць загадзя на бацькоўскіх сходах або нейкім іншым спосабам, каб тыя разумелі, якую давядзецца несці адказнасць ў выпадку невыканання. Каб каментаваць гэтую гісторыю больш канкрэтна і ў выпадку неабходнасці прыняць меры, нам трэба ведаць нумар школы. Тады можна будзе звяртацца да яе адміністрацыі".


Ад саўка не ўцячы

Паводзіны школьнай адміністрацыі ў Беларусі могуць быць непрадказальнымі, таму што нашыя школы ў нейкім сэнсе працягваюць жыць па савецкіх традыцыях. Пра гэта ў інтэрв'ю Еўрарадыё кажа Таццяна Шчытцова — прадстаўніца Святланы Ціханоўскай у пытаннях адукацыі і навукі. Суразмоўца згадвае ўласнае дзяцінства, калі настаўнікі ўважліва сачылі за тым, каб школьнікі выглядалі як належыць.

“У сына длинные волосы”. Подстригут ли школьников под одну гребёнку?

"Дзеці павінны выглядаць шаблонна і стандартна — гэта тое, што прыйшло да нас з савецкага мінулага. З іншага боку, у розных установах і ў любым грамадстве могуць існаваць свае нормы, этычныя канвенцыі, хай і не прапісаныя ў дакументах".

Таццяна распавядае, што ў віленскай школе, дзе вучыцца яе дачка, стаўленне да знешняга выгляду навучэнцаў больш-менш ліберальнае. Праўда, робіць агаворку суразмоўніца, нельга сказаць, што хадзіць можна ва ўсім чым хочаш. Напрыклад, школьніцы не будуць хадзіць на ўрокі з рознакаляровымі валасамі, яркім макіяжам і кідкімі ўпрыгожваннямі. Законаў няма, але ёсць далікатныя ўнутраныя канвенцыі.

"Розніца з беларускай школай ёсць, — працягвае Таццяна. — Тут усё мякчэй, нават калі школьнік выглядае так, як хоча. Камунікацыя выбудоўваецца інакш. Я не ведаю, наколькі моцна прэсуюць хлопца з Беларусі праз даўжыню ягоных валасоў: важна разумець, як далёка заходзіць адміністрацыя. Жудасны прыклад, калі настаўнік называе хлопчыка дзяўчынкай за яго прычоску. Гэта абраза і амаль што булінг. Такое стаўленне да дзяцей паказвае, наколькі аўтарытарная наша сістэма адукацыі. Гэта непрафесіяналізм і парушэнне этычных нормаў. На такое могуць быць здольныя школьнікі паміж сабой, але не настаўнікі — як мінімум, у краіне, дзе паважаюць чалавечую годнасць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі