У траўні ў Беларусі па крымінальных палітычных справах судзілі 145 чалавек

У следчым ізалятары

У следчым ізалятары / spring96.org

У траўні ў Беларусі па крымінальных палітычных справах судзілі не менш за 145 чалавек (у тым ліку 31 жанчыну). Лідары па крымінальным пераследзе за палітыку — Мінск (76 чалавек) і Брэсцкая вобласць (34), паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Акрамя гэтага, за мінулы месяц за ўдзел у пратэстах асудзілі не менш за шэсць сем'яў.

Праваабаронцы адзначаюць, што ў структуры крымінальнага пераследу па палітычных матывах штомесяц фіксуюцца выпадкі паўторнага і наступнага судовага пераследу грамадзян. Усё часцей у якасці інструмента рэпрэсій выкарыстоўваюць для пераследу артыкул "злачынствы супраць дзяржавы". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі