У Ваўкавыску падлеткаў павялі на экскурсію ў калонію

Падлеткі на "экскурсіі" ў калоніі
Падлеткі на "экскурсіі" ў калоніі

У Ваўкавыску (Гродзенская вобласць) падлеткаў павялі на экскурсію ў калонію. На думку абласной інспекцыі па справах непаўналетніх, гэта "добрая прафілактыка".

"Размовы пра зладзейскую рамантыку, — гэта толькі размовы, — звярнуўся да непаўналетніх намеснік начальніка папраўчай установы "ПК-11" Міхаіл Матора. — Напраўду ж у месцах зняволення выконваецца строгі рэжым і дзейнічае маса забаронаў і абмежаванняў".

"Было бачна, што экскурсія зрабіла на навучэнцаў моцнае ўражанне, — зазначыў пасля прадстаўнік папраўчай установы. — Будзем спадзявацца, што кожны з іх зробіць пэўныя высновы і зразумее, што калонія зусім не тое месца, куды варта імкнуцца трапіць".

У Ваўкавыску падлеткаў павялі на экскурсію ў калонію
У Ваўкавыску падлеткаў павялі на экскурсію ў калонію

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі