У верасні ў Беларусі ліквідуюць яшчэ адну апазіцыйную партыю

Старшыня БСДП (Грамада) Ігар Барысаў / Еўрарадыё

Старшыня БСДП (Грамада) Ігар Барысаў / Еўрарадыё

У Беларусі рыхуюцца ліквідаваць яшчэ адну апазіцыйную партыю. 11 верасня Вярхоўны суд разгледзіць пазоў Мінюста па ліквідацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Разгляд ужо ўключаны ў расклад пасяджэнняў суда.

Раней Мінюст адмовіў партыі ў перарэгістрацыі, заявіўшы, што яна не адпавядае новаму закону аб палітычных партыях.

БСДП існавала з 1991 года, цяпер яе ўзначальвае Ігар Барысаў. Паводле звестак Мінюста, у складзе партыі 1141 чалавек.

"Зачыстка" партыйнага поля ў Беларусі працягваецца некалькі месяцаў. Ужо ліквідаваныя АГП, КХП-БНФ, Партыя БНФ, Беларуская партыя "Зялёныя" і некалькі іншых, у тым ліку праўладныя арганізацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі