Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) адмовілі ў перарэгістрацыі

Партыйны сцяг / https://www.facebook.com/BSDP.Hramada
Партыйны сцяг / https://www.facebook.com/BSDP.Hramada

Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) адмовілі ў перарэгістрацыі. Партыйная прэс-служба паведамляе, што Мінюст мае некалькі прэтэнзій: 1141 чалавек замест 5 тысяч патрэбных у заяўленым колькасным складзе арганізацыі, адмова ЦК прымаць змены ў статут у адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона, непрадастаўленне спісу сябраў партыі і арыгіналаў пасведчання аб рэгістрацыі і статута.

Кіраўніцтва БСДП мае намер абскардзіць адмову Мінюста, на што мае месяц часу. Раней Мінюст адмовіў у перарэгістрацыі Беларускай партыі "Зялёныя", а пасля прапанаваў ёй (як і Аб'яднанай грамадзянскай партыі) самаліквідавацца. Нядаўна стала вядома, што ў Вярхоўны суд пададзеныя іскі аб ліквідацыі Беларускай партыі "Зялёныя" і Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ.

У Беларусі існавалі 15 палітычных партый. Аднак рэжым Аляксандра Лукашэнкі вырашыў "зачысціць" апазіцыйныя партыі, для чаго арганізавалі "перарэгістрацыю". На сённяшні дзень пасведчанні атрымалі Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі, Камуністычная партыя Беларусі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Зарэгістраваная і новая праўладная партыя — "Белая Русь". Апазіцыйныя партыі перарэгістрацыю не прайшлі ці ўвогуле не падавалі ў Мінюст дакументы. Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка яшчэ ў лютым 2023-га "прадбачыў", што "колькасць партый зменшыцца да 3-4". 

Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) адмовілі ў перарэгістрацыі
t.me/BSDP_Hramada/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі