Мінюст Беларусі перарэгістраваў яшчэ адну праўладную партыю
"Зачыстка" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Мінюст Беларусі перарэгістраваў яшчэ адну праўладную партыю. Гэта — Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Як паведамляе "Спутнік", міністр юстыцыі Сяргей Хаменка днямі плануе ўручыць партыйнаму кіраўніку Аляксандру Хіжняку дакумент аб перарэгістрацыі.
У Беларусі існавалі 15 палітычных партый. Аднак рэжым Аляксандра Лукашэнкі вырашыў "зачысціць" апазіцыйныя партыі, для чаго арганізавалі "перарэгістрацыю". На сённяшні дзень пасведчанні атрымалі Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі і Камуністычная партыя Беларусі. Зарэгістраваная і новая праўладная партыя — "Белая Русь".
Міністр юстыцыі яшчэ ў лютым 2023-га "прадбачыў", што "колькасць партый зменшыцца да 3-4".
А вось апазіцыйныя партыі не маюць шанцаў на перарэгістрацыю, Мінюст ім прапануе "самаліквідавацца". Сярод паўтары тысячы беларускіх палітвязняў ёсць і кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.