Мінюст зарэгістраваў партыю Гайдукевіча
Алег Гайдукевіч атрымаў пасведчанне аб рэгістрацыі / facebook.com
Мінюст зарэгістраваў Ліберальна-дэмакратычную партыю дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча. Міністр юстыцыі выдаў пасведчанне з нумарам 2. Першае раней атрымала новаствораная партыя "Белая Русь". Зарэгістраваная і Камуністычная партыя Беларусі.
Гайдукевіч піша ў Facebook, што ўзгоднена новая назва партыі — ЛДПБ. З просьбай "аб дазволе выкарыстаць у назве Беларусь" ён звяртаўся да Аляксандра Лукашэнкі, і той дазволіў.
Партыя Алега Гайдукевіча — праўладная. Яе кіраўнік — былы міліцыянер, вядомы прапагандыст. Напярэдадні за "падпал дома Гайдукевіча" вынеслі прысуды вялікай групе беларускіх патрыётаў.
Прадстаўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі неаднаразова заяўлялі, што пасля перарэгістрацыі ў Беларусі застануцца 3-4 "лаяльныя" яму палітычныя партыі. Апазіцыйныя партыі не маюць шанцаў на рэгістрацыю. Нядаўна Беларускай партыі "Зялёныя" Мінюст прапанаваў... самаліквідавацца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.