Мінюст зарэгістраваў праўладную партыю "Белая Русь"
Устаноўчы з'езд "Белай Русі" / sb.by
Міністэрства юстыцыі зарэгістравала палітычную партыю "Белая Русь". Міністр Сяргей Хаменка ўручыў пасведчанне аб рэгістрацыі старшыні партыі Алегу Раманаву.
“Белая Русь” стала першай партыяй, зарэгістраванай у Беларусі ад пачатку стагоддзя. Дагэтуль Мінюст пад рознымі нагодамі адмаўляў іншым палітычным партыям (напрыклад, Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі) у афіцыйнай рэгістрацыі.
У той жа час цяпер у краіне ідзе працэс перарэгістрацыі партыяў. Улады заяўлялі, што пасля яго ў Беларусі застануцца ўсяго тры-чатыры палітычныя партыі. Можна не сумнявацца, што апазіцыйных сярод іх не будзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.