У Вільні археолагі знайшлі магілу Кастуся Каліноўскага? (фота)

У Вільні археолагі знайшлі магілу Кастуся Каліноўскага? (фота)

У Вільні археолагі, магчыма, знайшлі магілу Кастуся Каліноўскага, кіраўніка вызваленчага паўстання ў Беларусі і Літве ў 1863 -1864 гадоў, нацыянальнага героя Беларусі. Як піша Delfi, на гары Гедыміна адкапалі астанкі пяці чалавек. У іх звязаныя за спіной рукі, целы былі засыпаныя вапнай. Цалкам даследаваныя ўжо два пахаванні. У адным з іх астанкі аднаго чалавека, у іншым — трох.

Побач з астанкамі аднаго з пахаваных знайшлі сярэбраны медальён, выраблены ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Спецыялісты сцвярджаюць, што гэтыя пахаванні ўжо знаходзілі падчас Першай сусветнай вайны. Не выключана, што на гары Гедыміна ляжаць удзельнікі паўстання 1863-1864 гадоў, пакараныя смерцю у Вільні на Лукішскай плошчы. Як вядома, там расійскія ўлады павесілі ці расстралялі 21 паўстанца, у тым ліку і лідараў вызвольнага паўстання Кастуся Каліноўскага і Сігізмунда Серакоўскага. 26-гадовы Каліноўскі быў пакараны смерцю на Лукішскай плошчы 22 сакавіка 1864 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі