У вёсках ля мяжы з Украінай забаранілі размяшчаць аграсядзібы
У 14 вёсках ля мяжы з Украінай забаранілі аграсядзібы / t.me/flagshtok
Гомельскі аблвыканкам забараніў развіваць аграэкатурызм на Сажы і Дняпры ля мяжы з Украінай, піша "Флагшток".
У 14 вёсках Лоеўскага раёна з 1 ліпеня 2023 года забаронена размяшчаць аграсядзібы. Усе гэтыя вёскі размяшчаюцца недалёка ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.
Верагодна, неўзабаве такое ж рашэнне прымуць і наконт Брагінскага раёна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.