Пад Гомелем з'явіліся супрацьтанкавыя "зубы цмока" — Беларускі Гаюн
Умацаванні "зубы цмока" / RFE/RL, ілюстрацыйнае фота
За 20 км ад мяжы з Украінай з'явілася лінія супрацьтанкавых "зубоў цмока", паведамляе "Беларускі Гаюн".
Супрацьтанкавыя ўмацаванні стаяць каля трасы М8 у напрамку да мяжы з Украінай каля пасёлка Калініна. Тамсама адбываюцца будаўнічыя работы па ўзвядзенні, як мяркуецца, фартыфікацыйных збудаванняў.
"Зубы цмока" — гэта квадратна-пірамідальныя ўмацаванні з жалезабетону. Іх вышыня — ад 90 да 120 см. Паводле звестак "Беларускага Гаюна", у РБ "зубы цмока" вырабляюць мінімум шэсць кампаній, якія пастаўляюць іх у Расію.
Таксама паведамляецца, што сёння 10 расійскіх самалётаў былі перабазаваныя з Баранавічаў у Мачулішчы пад Мінскам. гаворка ідзе пра восем знішчальнікаў Су-34 і два Су-30см.
Дарэчы, зранку 18 траўня на сустрэчы АДКБ Лукашэнка назваў заявы пра ўкраінскі контрнаступ "дэзінфармацыяй".
Месца размяшчэння "зубоў цмока" / motolko.help
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.