У Жодзіне з'явіліся "зялёныя чалавечкі"
Арганізаванай калонай яны прабеглі па цэнтральных вуліцах горада / скрыншот відэа
У Жодзіне з'явіліся "зялёныя чалавечкі". Арганізаваная калона з дзясяткаў людзей у зялёнай спартыўнай форме пад дзяржаўным сцягам прабеглі па праезнай часткі цэнтральных вуліц горада.
"Здаецца, жодзінскі канвеер БелАЗа зламаўся і перайшоў з выпуску самазвалаў на "зялёных чалавечкаў", — жартуюць адміністратары ТГ-канала" Беларусь за МКАДам", дзе было размешчана відэа з бегунамі.
Верагодна, забег звязаны са святочнымі мерапрыемствамі да Першамаю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.