У ЗША пачаліся вучэнні стратэгічных ядзерных сіл "Глабальны гром"

У ЗША пачаліся вучэнні стратэгічных ядзерных сіл "Глабальны гром"

Стратэгічнае камандаванне Узброеных сіл ЗША (STRATCOM) абвясціла пра пачатак маштабных вучэнняў ядзерных сіл "Глабальны гром". Штогадовыя камандна-штабныя і палявыя вучэнні пачынаюцца 30 кастрычніка. Іх мэта — праверка падраздзяленняў ва ўсіх зонах адказнасці STRATCOM і ацэнка іх агульнай аператыўнай гатоўнасці.

"Гэтыя вучэнні рэалізуюць канцэпцыю адзінай каманды, якая аб'ядноўвае магчымасці Стратэгічнага камандавання Узброеных сілаў ЗША па ўсім свеце, дзе б і калі б гэта ні было неабходна", — заявіў кіраўнік STRATCOM, генерал ВПС ЗША Джон Хайт.

США загадзя паведамілі пра будучыя манеўры Расіі, бо гэтага патрабуе пагадненне аб скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў СНВ-III. Сёлета вучэнні праходзяць у вельмі напружаны момант палітычнага супрацьстаяння з Паўночнай Карэяй, якая пагражае ЗША нанесці прэвентыўны ядзерны ўдар па амерыканскіх базах у Ціхім акіяне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі