Украіна адмаўляе датычнасць да нападу на Чарнаморскі флот ў Севастопалі
Кіраўнік акупаванага Севастопаля Разважаеў (збянтэжаны мужчына ў касцюме) пасля здарэння / тэлеграм-канал Разважаева
Беспілотнік атакаваў штаб Чарнаморскага флоту ў Севастопалі, паведамляе расійскі бок.
Па дадзеных кіраўніка горада Міхаіла Разважаева, ёсць пацярпелыя.
— У двор Штаба флоту прыляцеў неапазнаны аб'ект, па папярэдніх дадзеных гэта — беспілотнік. Пяць чалавек параненыя [пазней інфармацыя была ўдакладненая. Паведамляецца аб шасці параненых — Еўрарадыё], гэта супрацоўнікі Штаба флоту, загінулых няма. Дапамога аказана ўсім. Працуе ФСБ, абставіны высвятляюцца, — піша Разважаеў.
Спікер Адэскай ОВА Сяргей Братчук назваў атаку Севастопаля правакацыяй.
— Вызваленне нашага Крыма ад акупантаў будзе адбывацца не так і нашмат больш эфектыўна, — заявіў Братчук.
У Расіі 31 ліпеня адзначаецца Дзень ваенна-марскога флоту. У Севастопалі свята з гэтай нагоды адменена.
upd. Пазней у Крыме заявілі, што атака адбылася з самога Севастопаля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.