Украіна "працягнула" ў павестку ПА АБСЕ сваю рэзалюцыю аб аднаўленні цэласнасці

Украіна "працягнула" ў павестку ПА АБСЕ сваю рэзалюцыю аб аднаўленні цэласнасці

Праект рэзалюцыі аб аднаўленні суверэнітэту і цэласнасці Украіны будзе разгледжаны на агульным пасяджэнні сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску, нягледзячы на пратэсты расійскай дэлегацыі. Пра гэта паведамляе ўкраінская служба радыё "Свабода".

Абмеркаванне дакумента праходзіла вельмі эмацыйна. Кіраўнік расійскай дэлегацыі, намеснік спікера Дзяржаўнай думы РФ Пётр Талстой выказаўся супраць праекту рэзалюцыі, у назве якой ёсць словазлучэнне "аднаўленне суверэнітэту". "Мы лічым, што краіна, якая не мае суверэнітэту, не мае права быць прадстаўленай у ПА АБСЕ", — патлумачыў сваю пазіцыю дыпламат.

Усе 36 пунктаў дакумента расійская дэлегацыя абвясціла хлуснёй.

Украіна "працягнула" ў павестку ПА АБСЕ сваю рэзалюцыю аб аднаўленні цэласнасці
Удзельнікі расійскай дэлегацыі Пётр Талстой і Мікалай Кавалёў

Аднак удзельнікі сесіі не падзялілі пазіцыю расіян і прагаласавалі за тое, каб уключыць рэзалюцыю ў парадак дня.

"Яна будзе разгледжана і стане часткай глабальнай рэзалюцыі, — распавядае ўдзельнік дыскусіі ад Украіны, дэпутат Вярхоўнай Рады Ігар Папоў— Гэта значыць, што АБСЕ яшчэ раз пацвердзіць падтрымку ўкраінскага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці. Для нас гэта вельмі важна".

 У ліку тых, хто не падтрымаў Расію па пытанні ўкраінскай рэзалюцыі, апынулася і беларуская дэлегацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі