Украіна стварае новыя механізаваныя брыгады для наступу ў 2025 годзе

Украінскія вайскоўцы

Украінскія вайскоўцы / militaryland.net

Украіна стварае новыя механізаваныя брыгады для наступу ў 2025 годзе. Пра гэта піша заходні вайсковы рэсурс Militaryland. Паводле яго даных, брыгады фармуюцца ва Украіне на базе вопытных падраздзяленняў. Аднак пасля яны будуць адпраўленыя не на фронт, а за мяжу — для навучання на заходніх ваенных аб'ектах. Яны атрымаюць тэхніку і абсталяванне, якое Украіне пастаўляюць заходнія партнёры (у залежнасці ад месца навучання). Па некаторых звестках, згаданыя падраздзяленні будуць камплектавацца і ўкраінцамі, якія жывуць за мяжой.

Новым механізаваным брыгадам прысвоены 160-я нумары.

Адначасова ва Украіне фармуюцца новыя механізаваныя брыгады 150-й серыі. Іх місія іншая — яны пасля падрыхтоўкі заменяць падраздзяленні, якія ў цяперашні час разгорнутыя на фронце і якім патрабуецца ратацыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі