Украіне дазволілі наносіць удары амерыканскай зброяй па тэрыторыі РФ

Вайна ва Украіне

Вайна ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

Украіне дазволілі наносіць удары амерыканскай зброяй па тэрыторыі РФ. Але толькі ў раёнах, якія мяжуюць з Харкавам. Пра негалоснае рашэнне прэзідэнта ЗША Джо Байдэна паведамляе "Голас Амерыкі" са спасылкай на крыніцы ў Белым доме. "Каб Украіна магла нанесці ўдар у адказ па расійскіх сілах, якія атакуюць іх ці рыхтуюцца атакаваць", — кажа прадстаўнік адміністрацыі. Дагэтуль Байдэн быў супраць такога выкарыстання амерыкнскай зброі. Але нядаўна гэтая палітыка была перагледжана.

Саюзнікі па NATO заклікалі ЗША дазволіць Украіне выкарыстоўваць заходнюю зброю для ўдараў па ракетных устаноўках і іншых вайсковых аб'ектах на тэрыторыі Расіі, якія задзейнічаныя ў наступе ў Харкаўскай вобласці. Некаторыя краіны заявілі, што дапускаюць магчымасць выкарыстання пастаўленых імі ўзбраенняў супраць цэляў на расійскай тэрыторыі.

Як вядома, вялікай праблемай з'яўляюцца расійскія самалёты, якія падтрымліваюць гэты наступ, скідаючы плануючыя бомбы на лініі абароны Харкава. Цяпер можна чакаць, што ўкраінцы будуць спрабаваць збіваць гэтыя самалёты амерыканскай зброяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі