“Украінец Грыб у РФ не атрымлівае лячэння на працягу пяці тыдняў”, — адвакат

Фота: Андрэй Сабінін
Фота: Андрэй Сабінін

Украінец Павел Грыб, які быў затрыманы ў жніўні ў Беларусі і ўтрымліваецца цяпер у СІЗА Краснадара щ Расіі, ужо на працягу 5 тыдняў не атрымлівае лячэння.

Пра гэта паведаміў адвакат Грыба Павел Сабінін.

“Калі чалавека выкралі ў іншай краіне, то і затрымалі незаконна, і варту працягваюць незаконна. Пяць тыдняў не магу дамагчыся, каб чалавеку далі лекі”, — паведаміў ён.

Раней суд Краснадара працягнуў украінцу Паўлу Грыбу тэрмін арышту ажно да 4 студзеня 2018.

Раней украінскія лекары адправіліся да Паўла Грыба, які знаходзіцца ў СІЗА Краснадара. Аднак, расійскія праваахоўнікі не пусцілі ўрачоў.

11 верасня расійскі адвакат паведаміў, што сустрэўся з Грыбам ў СІЗА Краснадара. 15 верасня ў МЗС сайту “Громадское” паведамілі, што Грыб апынуўся ў расійскай бальніцы. Украіна патрабавала ад Расіі дазволіць украінскім урачам абследаваць Грыба.

ru.hromadske.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі