Украінскія памежнікі спусцілі сабак на назіральнікаў АБСЕ
Непрыемны інцыдэнт здарыўся са спецыяльнай маніторынгавай місіяй АБСЕ ва Украіне 17 верасня. У Херсонскай вобласці каля вёскі Атаман украінскія памежнікі некалькі разоў спусцілі сабак на назіральнікаў.
Як гаворыцца ў справаздачы місіі, супрацоўнікі АБСЕ не змаглі падысці да КПП на мяжы, бо тры службовыя сабакі з агрэсіўнымі паводзінамі перакрылі ім дарогу.
Назіральнікі кажуць, што папрасілі камандзіра аддзялення памежнікаў адклікаць сабак, і ён зрабіў гэта. Але потым яшчэ двойчы спускаў сабак, якія агрэсіўна беглі за патрулём.
Прадстаўнікі місіі, тым не менш, змаглі паспяхова пакінуць раён назірання.
Спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ знаходзіцца на ўсходзе Украіны з 2014 года, нагадвае tut.by. Назіральнікі АБСЕ сочаць за сітуацыяй у зоне канфлікту, фіксуюць парушэнні з абодвух бакоў і падаюць справаздачы пра тое, што адбываецца.