Улады адмовіліся вярнуць гістарычную назву самай крэатыўнай вуліцы Мінска

Улады адмовіліся вярнуць гістарычную назву самай крэатыўнай вуліцы Мінска

Улады адмовіліся вярнуць гістарычную назву самай крэатыўнай вуліцы Мінска — Кастрычніцкай. Пра гэта гаворыцца ў адказе ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама на зварот грамадзян, пад якім на сайце petitions.by было сабрана амаль 700 подпісаў. Неабыякавыя мінчукі прасілі чыноўнікаў вярнуць вуліцы ("перспектыўнаму турыстычнаму месцу") ранейшую назву — Ніжне-Ляхаўская.

"Не бачым неабходнасці ў перайменаванні вуліцы Кастрычніцкай і вынясенні гэтага пытання на абмеркаванне", — піша ў адказе кіраўніца ўпраўлення культуры Віталіна Рудзікава. Абгрунтоўваецца такая пазіцыя наступным чынам: пераафармленне дакументаў, замена шыльдаў, унясенне зменаў у картаграфічныя выданні "ствараюць нязручнасці грамадзянам", а да таго ж "патрабуюць значных фінансавых выдаткаў".

Ляхаўская вуліца вядома з XVI стагоддзя. Яна знаходзілася ў прадмесці Ляхаўка. Ніжне-Ляхаўскай вуліца стала ў пачатку XIX стагоддзя, калі Мінск быў у складзе Расійскай імперыі. У савецкія часы вуліца атрымала імя савецкага военачальніка Клемента Варашылава, а ў 1961-м стала Кастрычніцкай.

Улады адмовіліся вярнуць гістарычную назву самай крэатыўнай вуліцы Мінска
petitions.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі