Улады Беларусі патрабавалі дэпартаваць футбаліста Іллю Шкурына з Расіі

Улады Беларусі патрабавалі дэпартаваць футбаліста Іллю Шкурына з Расіі

Беларускія ўлады патрабавалі дэпартаваць з Расіі футбаліста Іллю Шкурына. Пра гэта распавёў украінскі журналіст Ігар Цыганык.

Шкурын быў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату 2019 года. У Расіі ён гуляў за ЦСКА. А пасля разгону мірных акцыяў у Беларусі ў 2020-м футбаліст заявіў, што не будзе гуляць за зборную, пакуль ва ўладзе застаецца Аляксандр Лукашэнка. За гэта ў яго забралі адтэрміноўку ад войска.

"Заява Шкурына пра тое, што ён не падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і ніколі не будзе выступаць у складзе зборнай Беларусі, пакуль Лукашэнка будзе ва ўладзе, прывяла да бурнай рэакцыі ў нашых усходніх суседзяў. 

Я вам нават хачу сказаць, што нават беларуская ўлада патрабавала дэпартаваць гэтага футбаліста з Расіі, каб разабрацца з ім дома. Таму для Шкурын пераезд у Кіеў — гэта выхад з сітуацыі", — патлумачыў Цыганык, як Ілля Шкурын апынуўся пасля ЦСКА ў кіеўскім "Дынама".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі