Улады Крыма прапанавалі змяніць у Расіі 56 федэральных законаў

Улады Крыма прапанавалі змяніць у Расіі 56 федэральных законаў

Улады Крыма накіравалі федэральным уладам Расіі змены ў 56 федэральных законаў. На думку крымскіх прадстаўнікоў, гэтыя змены павінны забяспечыць умовы для эфектыўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну. Такую заяву кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў зрабіў у эфіры тэлеканала НТВ.

"Федэральнае заканадаўства не ўлічвае ўсіх момантаў, якія ёсць у штодзённым жыцці рэспублікі Крым", — цытуе Аксёнава інфармагенцтва РБК.

Кіраўнік Крыма мяркуе, што цяпер паўвостраў не можа развівацца як шараговы суб'ект Расійскай Федэрацыі. Па яго словах, ні ў адным суб'екце няма столькіх абмежаванняў на сёння, як у Крыме. Аксёнаў паскардзіўся, што там няма міжнародных рэйсаў у аэрапортах і марскіх портах, а інвестараў, якія ўкладаюць грошы пад сваім імем, пераследуюць на Захадзе.

Таксама палітык паведаміў, што Крым не здольны замяніць расійскім турыстам замежныя курорты ў Егіпце і Турцыі.

Фота: news-front.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі