Уладзіслаў Баўмгертнер застанецца пад хатнім арыштам яшчэ тры месяцы

Такім чынам, Баўмгертнер правядзе пад хатнім арыштам сем месяцаў, адзначае interfax.by.



Былога гендырэктара "Уралкалія" арыштавалі ў Мінску ў жніўні 2013 года. Тут яго абвінавацілі ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. 22 лістапада Баўмгертнера экстрадзіравалі ў Расію і змясцілі ў адно з маскоўскіх СІЗА. 10 снежня ён быў пераведзены пад хатні арышт.



Суд дазволіў яму вечаровыя двухгадзінныя прагулкі ў горадзе, але забараніў без дазволу следчага выходзіць за межы жылога памяшкання і кантактаваць з любымі асобамі, акрамя блізкіх сваякоў.



У Расіі Баўмгертнера вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі