Ва Украіну прыехаў генеральны сакратар NATO
"Сёння гэта ўжо размова дэ-факта саюзнікаў, і пытанне часу, калі Украіна дэ-юрэ стане членам Альянсу"
28 верасня ва Украіну прыехаў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг. Ён ужо сустрэўся ў Кіеве з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і з вайскова-палітычным кіраўніцтвам дзяржавы, паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны.
"Сёння гэта ўжо размова дэ-факта саюзнікаў, і пытанне часу, калі Украіна дэ-юрэ стане членам Альянсу", — піша Зяленскі.
"Удзельнікі NATO будуць працягваць падтрымліваць Украіну, — кажа ўкраінскі міністр абароны Рустэм Умераў. — Засяроджванне на артылерыі і сістэмах супрацьпаветранай абароны. Удзячныя нашым саюзнікам за паслядоўную падтрымку. Украіна і NATO аб'яднаныя каштоўнасцямі і духам свабоды. Мы абараняем яго разам!".
"Для мяне вялікі гонар вярнуцца ў Кіеў і сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Зяленскім, — піша Столтэнберг у Twitter. — Мы абмеркавалі найбольш надзённыя патрэбы Украіны і наступныя крокі падтрымкі з боку NATO. Чым мацней становіцца Украіна, тым бліжэй мы да спынення расійскай агрэсіі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.