Ва Усебеларускім сходзе прыме ўдзел замежная партыя
![Ва Усебеларускім сходзе прыме ўдзел замежная партыя](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ziuha-0509.jpg.webp?itok=e8buNczH)
Ва ўсебеларускім народным сходзе прыме ўдзел замежная партыя. Гэта Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі (КПРФ), якой кіруе Генадзь Зюганаў.
Гаворка пра гэта ішла падчас тэлефоннай размова Аляксандра Лукашэнкі і Генадзя Зюганава, паведамляе ТГ-канал "Пул Першага".
Таксама ў размове абмяркоўваліся беларуска-расійскія адносіны і "апошнія падзеі ў РФ".
Хутчэй за ўсё, Зюганаў будзе адным з замежных гасцей-назіральнікаў, якія не будуць мець права голаса на гэтым сходзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.