Байдэн мае намер працягнуць барацьбу за прэзідэнцкую пасаду

Джо Байдэн

Джо Байдэн / Reuters

Джо Байдэн мае намер працягнуць барацьбу за прэзідэнцкую пасаду і пры гэтым перамагчы. Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў супрацоўнікам свайго перадвыбарчага штаба, паведамляе euronews.com. Нягледзячы на неспакой і сумневы сярод яго аднапартыйцаў, прычынай якіх стала нядаўняе вельмі няўдалае выступленне на дэбатах з Дональдам Трампам. Яно выклікала пытанні, галоўнае з якіх: ці хопіць 81-гадоваму прэзідэнту здароўя на тое, каб змагацца з лідарам рэспубліканцаў на будучых выбарах? Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што Байдэн спрабуе задзейнічаць усе магчымыя рычагі для таго, каб выратаваць сваю кампанію.

"Дазвольце мне сказаць гэта як мага ясней, як мага прасцей і больш прамалінейна: я балатуюся, — прыводзіць словы Джо Байдэна адзін з яго памочнікаў. — Я лідар Дэмакратычнай партыі. Ніхто мяне не выцясняе... Я буду ў гэтай гонцы да канца, і мы пераможам".

Раней Байдэна заклікала не здымацца з выбараў яго сям'я.

У сераду Белы дом назваў "абсалютна ілжывым" паведамленьне газеты New York Times, у якім гаварылася, што Джо Байдэн сказаў свайму саюзніку пра разважанні над тым, ці працягваць яму ўдзел у прэзідэнцкай гонцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі