У Турцыі ў аварыю трапіў аўтобус з беларускімі турыстамі
Разбіты аўтобус
У Турцыі ў правінцыі Анталья ў аварыю трапіў аўтобус з беларускімі і расійскімі турыстамі. На скрыжаванні ў горадзе Манаўгат ён урэзаўся ў бетонны слуп, калі іх везлі з гатэляў Аланьі ў аэрапорт.
Вядома, што шмат людзей пацярпела (у тым ліку і дзяцей): 4 беларусы і 16 расіян. Кіроўца загінуў (ён памёр у бальніцы).
Як паведамляе nehir.net, некаторыя пацярпелыя, нягледзячы на траўмы, адмаўляліся ад шпіталізацыі. У салоне аўтобуса знаходзілася 25 чалавек (18 расіян і 7 беларусаў). Трое беларусаў і двое расіян, якія не пацярпелі, паспелі на свае рэйсы.
У МЗС РБ заявілі, што грамадзяне Беларусі ў аварыі нібыта не пацярпелі. Дыпламаты спасылаюцца на паведамленне мясцовых праваахоўнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.