Абмяняць асуджанага ў Беларусі ўкраінца Швяца Лукашэнку "прасіў Пуцін"

Мікалай Швец

Мікалай Швец / tvr.by

Знайшла пацверджанне версія, што асуджанага ў Беларусі за падрыў у 2023-м расійскага вайсковага самалёта ў Мачулішчах украінца Мікалая Швяца абмянялі на асуджанага ва Украіне за прарасійскую дзейнасць мітрапаліта Іонафана (Анатоля Ялецкіх). 2 ліпеня, выступаючы на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню незалежнасці РБ, пра гэта расказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Ніякія святары ў гэтым не ўдзельнічалі, — гаварыў Лукашэнка.  — Гэта была просьба прэзідэнта Расіі: калі ёсць магчымасць, дапамагчы вызваліць вядомага святара Іонафана. Украінцы да нас з гэтай просьбай звярнуліся. Я Пуціну кажу: "Што будзем рабіць? Ваша рашэнне?".Таму мы гэтага чалавека аддалі ва Украіну, яны нам аддалі святара".

28 чэрвеня ў выніку абмену ва Украіну вярнуліся 5 украінцаў-палітвязняў, якія былі ў зняволенні ў Беларусі. Сярод іх і Швец. Была версія, што ў вызваленні паўдзельнічаў Ватыкан.

Украіна ў раёне Брэста перадала таксама траіх цяжкапараненых расіян, сцвярджае Лукашэнка. З Беларусі іх перадалі ў Расію ў раёне Гомеля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі