Польшча можа ўвесці вельмі пільны кантроль на мяжы з Беларуссю

Мытны тэрмінал у Малашэвічах

Мытны тэрмінал у Малашэвічах / rp.pl

Польшча можа ўвесці вельмі пільны кантроль на вялікім мытным тэрмінале ў Малашэвічах каля Тэрэспаля на мяжы з Беларуссю, паведамляе rmf24.pl са спасылкай на свае крыніцы. Мяркуецца, што гэта будзе "надзвычай жорсткім крокам" супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Рашэнне аб надзвычай падрабязным і дбайным кантролі за таварамі, якія ўязджаюць у Польшчу нібыта ўжо прынятае. Гаворка ідзе аб "прадухіленні траплення ў Еўрапейскі саюз небяспечных прадметаў і рэчываў". Праз згаданы "сухі порт" па чыгунцы на захад праходзіць ільвіная доля перавозак з Усходу, у тым ліку асноўныя сухапутныя пастаўкі з Кітая. Далей цягнікі кіруюцца ў порт Гданьск ці ў іншыя краіны ЕС. "Гэты транзіт з'яўляецца для беларускага рэжыму значнай крыніцай даходу. Яго абмежаванне можа выклікаць мноства наступстваў", — адзначае выданне.

МЗС Польшчы разлічвае на ціск на рэжым Лукашэнкі з боку Пекіна, што павінна прывесці да выканання польскіх патрабаванняў. Некалькі дзён таму ў Мінск па дыпламатычных каналах "прайшоў сігнал", што Варшава больш не будзе трываць міграцыйны ціск на яе мяжу, а таксама ўтрыманне ў турме ў РБ польскага журналіста і грамадскага дзеяча Анджэя Пачобута. Адказу не было. Але ў аўторак Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не мае намеру "аддаваць загад памежнікам, вайскоўцам і іншым, каб яны абаранялі Еўрапейскі саюз на мяжы Беларусі і Польшчы". "Мы лавіць іх не будзем!" — сказаў ён пра мігрантаў.

Як вядома, Захад ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы РБ і краін ЕС на рэжым Лукашэнкі. Ён жа ў чарговы раз усклаў адказнасць за яго на... Захад. Што да палітвязняў, то дапусціў выхад на волю толькі цяжкахворых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі