Ва ўсіх сацыяльных установах Беларусі падключылі ацяпленне

Ва ўсіх сацыяльных установах Беларусі падключылі ацяпленне

Усе сацыяльныя ўстановы Беларусі па стане на раніцу 4 кастрычніка ўжо ацяпляюцца. Гаворка ідзе найперш пра школы і лякарні. Пра гэта заявіў начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і СМІ Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксціловіч, інфармуе БЕЛТА.

"Па стане на сённяшнюю раніцу аб'екты сацыяльнага забеспячэння, аховы здароўя і адукацыі падлучаныя да ацяплення ва ўсіх рэгіёнах краіны на 100%", — заявіў чыноўнік. 

У жылым фондзе ацяпленне падключылі пакуль што не паўсюль: Мінск — 71%, Магілёўская вобласць — 38%, Мінская — 32%, Гродзенская — 70% , Віцебская — 22%, Брэсцкая — 4%. Улады Гомельшчыны, як паведаміў Аксціловіч, пакуль яшчэ не прынялі рашэнне пачаць ацяпляльны сезон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі