Вакарчук на мосце ў цэнтры Кіева заклікаў украінцаў не губляць надзеі

Вакарчук на мосце ў цэнтры Кіева заклікаў украінцаў не губляць надзеі

22 лютага ўкраінскі рок-гурт "Акіян Эльзы" на пешаходна-веласіпедным мосце ў цэнтры Кіева выступіў з канцэртам пад адкрытым небам. Святаслаў Вакарчук заклікаў украінцаў не губляць надзеі і падтрымліваць свае Узброеныя Сілы. Ён быў у футболцы з трызубцам.

“Сёння раніцай, абмяркоўваючы ўсе падзеі, у нас узнікла ідэя проста выйсці на мост у Кіеве, як вулічныя музыкі, сыграць некалькі песень пад гітару. Мы адчулі, што трэба паказаць усім: мы ва ўсім гэтым разам!”, — напісалі музыкі ў сацсетках. Выступ працягваўся паўгадзіны. За гэты час прагучалі хіты гурта, у тым ліку песня "Усё будзе добра".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі