Велакарнавал "Viva Ровар" у Мінску сабраў каля 22 тысяч удзельнікаў
Міжнародны велакарнавал "Viva Ровар", які прайшоў сёння ў Мінску, сабраў каля 22 тысяч удзельнікаў.
Пачалося свята ў парку Перамогі, дзе працавала зона забаваў. Многія ўдзельнікі прыехалі сюды цэлымі сем'ямі. Уражвала крэатыўнасць, з якой людзі падышлі да стварэння сваіх карнавальных вобразаў.
У 15:00 адбыўся велапрабег, які адкрыў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. Ён ачоліў калону раварыстаў і разам з ім ехалі вядомыя спартоўцы і зоркі беларускага шоўбізнесу.
Па завяршэнні прабегу пачаўся святочны канцэрт.