Віцебскую журналістку Мацвееву будуць судзіць за "незаконнае пікетаванне"
Віцебскую журналістку Таццяну Мацвееву 9 жніўня будуць судзіць павдле арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Яе вінавацяуь у "незаконным пікетаванні", паведамляе прэс-служба БАЖ.
Таццяна Мацвеева раней была карэспандэнткай партала TUT.by па Віцебскай вобласці. Таксама яна супрацоўнічала з мноствам рэгіянальных СМІ.
Як распавядала Еўрарадыё, 29 ліпеня журналістку затрымалі на віцебскім вакзале пры сыходзе з цягніка. Яе адвезлі дадому, дзе адбыўся ператрус. У Мацвеевай забралі некалькі кніг, паштовак, тэлефоны і камп'ютар.
Адпусцілі журналістку 31 ліпеня.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, перад затрыманнем жанчыне тэлефанавалі з міліцыі і прапаноўвалі "прыйсці на размову". Акрамя таго, месяц таму яе выклікалі ў міліцыю ў сувязі з прызнаннем партала TUT.by "экстрэмісцкай арганізацыяй".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.