У Віцебску хлопец збіраўся скочыць з дзявятага паверха (фота)
Зранку 28 жніўня ў Віцебску 24-гадовы хлопец спрабаваў скочыць з гаўбца дзявятага паверха шматпавярхоўкі ў раёне Білева, паведамляе прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале.
Міліцыя атрымала паведамленне на спецлінію 102. Адразу ж на месца выехалі супрацоўнікі Першамайскага РАУС Віцебска, АМАП, МНС.
Сваячка маладога чалавека заявіла міліцыянтам, што не ведае прычыну, па якой ён наважыўся на такі крок.
Мужчына нікога да сябе не падпускаў і пагражаў саскочыць, калі пабачыць міліцыянтаў. Каб паўплываць на яго, праваахоўнікі прывезлі ягонага сябра.
Урэшце віцябляніна ўдалося выклікаць з гаўбца. Яго перадалі медыкам.
Прычыны і матывы яго ўчынку высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.