Відэа разгромаў у Лізе чэмпіёнаў ЦСКА, “Баварыі”, “Бенфікі” і “Андэрлехта”
У сераду, 27 верасня, прайшлі чарговыя матчы 2-га тура групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У групе “А” маскоўскі ЦСКА, які трэніруе беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, быў разгромлены на сваім полі “Манчэстар Юнайтэд” — 1:4. Госці забілі тры галы ўжо да 27-й хвіліны. У той жа групе “Базэль” разграміў “Бенфіку” — 5:0. Лідыруе “Манчэстар Юнайтэд” — 6 ачкоў, “Базэль” і ЦСКА маюць па 3, у “Бенфікі” ачкоў няма.
У групе “В” парыжскі ПСЖ разграміў мюнхенскую “Баварыю” — 3:0, “Андэрлехт” з такім жа лікам прайграў “Селтыку”. У групе лідыруе ПСЖ — 6 ачкоў, “Баварыя” і “Селтык” маюць па 3 ачкі, у “Андэрлехта” ачкоў няма.
У групе “С” мадрыдскі “Атлетыка” прайграў “Чэлсі” — 1:2, рашаючы гол быў забіты ўжо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны. “Карабах” прайграў “Роме” — 1:2. У групе лідыруе “Чэлсі” — 6 ачкоў, у “Ромы” 4 ачкі, “Атлетыка” набраў 1, у “Карабаха” ачкоў няма.
У групе “D” “Спортынг” прайграў “Барселоне” — 0:1, “Ювентус” выйграў у “Алімпіякоса” — 2:0. Лідыруе “Барселона” — 6 ачкоў, “Спортынг” і “Ювентус” набралі па 3, у “Алімпіякоса” ачкоў няма.
Вынікі матчаў і відэа галоў у іншых групах, якія прайшлі ў аўторак, гл. тут.
Паядынкі 3-га тура прызначаныя на 17-18 кастрычніка.