Вільнюс узначаліў рэйтынг самых зялёных гарадоў Еўропы
Панарама Вільнюса / letsportpeople.com
Вільнюс з'яўляецца самым зялёным горадам у Еўропе. Такія вынікі рэйтынгу кампаніі Husqvarna (HUGSI), у якім прадстаўлены 155 гарадоў свету.
Рэйтынг падрыхтаваны на аснове дадзеных са спадарожнікаў і дзякуючы штучнаму інтэлекту. Зялёныя зоны складаюць 61% тэрыторыі Вільні. Пры гэтым дрэвы і кусты займаюць амаль 50% плошчы горада, а будынкі, дарогі, парковачныя стаянкі і іншыя збудаванні — 37%. Вільнюс атрымаў тытул самага зялёнага года Еўропы другі год запар.
Другое месца ў рэйтынгу гарадоў Еўропы заняў Кракаў. Варшава размясцілася на 18-м месцы, Масква — на 53-м, Кіеў заняў 63-ю пазіцыю. Гарадоў Беларусі ў рэйтынгу няма.
Самым зялёным горадам у свеце застаецца амерыканскі Шарлот (67%), на апошнім месцы рэйтынгу аказалася Ліма (сталіца Перу) з 4% зялёных зон.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.