Беларусы не змогуць выйсці з транзітнага Калінінградскага цягніка ў Вільні
Чыгуначны вакзал Вільні
Грамадзяне Беларусі, якія едуць на транзітным цягніку праз тэрыторыю Літвы ў Калінінград, не змогуць выйсці ў Вільні, піша выданне Delfi са спасылкай на пастанову ўрада.
Цягнікі не ездзяць з Беларусі ў Літву ўжо каля 3,5 гадоў. Але па літоўскай тэрыторыі па-ранейшаму ходзяць цягнікі да Калінінграда.
Раней такія меры дзейнічалі для станцый Кяна (каля 20 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю) і Кібартай (чыгуначная станцыя на мяжы з Калінінградскай вобласцю). Цяпер высадку і пасадку на транзітны цягнік забаранілі і ў Вільні. Забарона дзейнічае для грамадзян Беларусі і Расіі. Наяўнасць шэнгенскай візы значэння не мае.
Таксама Літва ўвяла абмежаванні на пасажырскія перавозкі нерэгулярнымі міжнароднымі маршрутамі з Беларусі. Цяпер бусы, што маюць больш за 9 месцаў для сядзення, не змогуць вазіць пасажыраў з Беларусі ў Літву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.