У Вільні зноў з'явіўся антыбеларускі надпіс

Атака на "Карчму 1863"

Атака на "Карчму 1863" / facebook.com/barashko

У Вільні зноў з'явіўся антыбеларускі надпіс (такі выпадак быў у канцы лета, а пасля — у пачатку восені). На гэты раз на зачыненых дзвярах беларускай установы "Карчма 1863". На ралетах напісалі па-літоўску "Літва для літоўцаў". Фота з'явілася ў Facebook.

Гэта не першы выпадак, калі ў Вільні адбываюцца прыкрыя здарэнні ў месцах, звязаных з беларускімі палітуцекачамі (папярэдні выпадак — на магіле беларускага добраахвотніка Аляксандра Царука невядомыя разбілі партрэт і перавярнулі знічы). Беларускія і літоўскія палітыкі заяўлялі, што за такімі дзеяннямі стаяць спецслужбы Лукашэнкі і Пуціна. Зламысніка ці зламыснікаў дагэтуль не знайшлі.

У верасні ў будынку Цэнтра беларускай супольнасці і культуры ў Вільні пабілі шыбы. У тую ж ноч невядомыя стралялі з пнеўматычнай зброі ў акно царквы беларускага праваслаўнага прыходу Канстанцінопальскага патрыярхату.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі