Віталь Радзівонаў на зборы ў Турцыю ўзяў творы Васіля Быкава
На зборы ў Турцыю форвард футбольнага клуба БАТЭ Віталь Радзівонаў узяў творы Васіля Быкава. Пра гэта футбаліст распавёў прэс-службе клуба.
"Мама падарыла мне на 32-годдзе "Збор твораў Васіля Быкава". І вось нарэшце рукі дайшлі. Разумею, што без практыкі пачынаю падзабываць беларускую мову, таму і захапіў з сабой томік. Толькі што прачытаў "Мальбара", зараз чытаю "Доўжык", — паведаміў футбаліст.
Па словах Радзівонава, творы Быкава прымушаюць яго часта спыняцца, разважаць, пракручваць у галаве ланцуг падзей. Ён дадаў, што Быкаў па-сапраўднаму вялікі беларускі пісьменнік. Спартовец выказаў упэўненасць, што кнігі Быкава мусяць быць у бібліятэцы кожнага, хто паважае беларускую культуру.