В.Клічко: “Замест авацыяў Украіна можа пачуць свіст”

Віталь Клічко негатыўна ацэньвае падрыхтоўку Украіны да правядзеня фінальнай часткі Еўра-2012. “Я баюся, каб замест авацыяў мы не пачулі свіст. Ужо прайшло чатыры месяцы з таго моманту, як Україна разам з Польшчай заваявала права на правядзенне чэмпіянату Еўропы, аднак за гэты час у нас нічога не прасунулася! Увесь гэты час чыноўнікі дзеляць паміж сабою паўнамоцтвы, вось і ўся падрыхтоўка”, - сказаў Клічко. Па яго словах, Польшча ўжо напоўніцу распачала падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы, там створанае міністэрства для правядзення чэмпіянату Еўропы 2012 года. “Калі хочаце, чэмпіянат Еўропы – гэта нацыянальная ідэя, здольная аб’яднаць краіну, магчымасць прыцягнуць інвестыцыі, развіць інфраструктуру. Гэта унікальны шанец для Украіны, які мы не маем права не выкарыстаць”, - падкрэсліў Клічко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі