Вольга Гаварцова прайшла ў другі круг US Open
Яна адолела значна мацнейшую саперніцу.
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова, якая мае 69-ты нумар у рэйтынгу WTA, у першым крузе адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе перамагла румынку Ірыну-Камелію Бегу (28-мы радок у рэйтынгу). Лік матча — 6:1, 0:6, 7:6 (7:3).
Яшчэ адна наша суайчынніца Вікторыя Азаранка (20-е месца) сустрэнецца ў першым крузе турніру з чэшкай Люсі Градзецкай. Для Азаранкі гэта 10-ты запар US Open. Летась яна выбыла ў чвэрцьфінале, а раней двойчы гуляла ў фінале, дзе саступала першай ракетцы свету Серэне Уільямс.
Таксама на турніры выступіць Аляксандра Сасновіч (118), якая змагла прайсці кваліфікацыю. Яе саперніцай стане немца Сабін Лісіцкі (24).
Фота: sb.by