Вораг Лукашэнкі: ці не баіцца помсты КДБ — стрым з Ганчарэнкам
У Беларусі распачалі крымінальную справу ў дачыненні да… дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Аляксея Ганчарэнкі. Прычым адразу па трох крымінальных артыкулах. На першым месцы стаіць “абраза прэзідэнта Беларусі”. І пагроза яго жыццю. На што Ганчарэнка здзіўлена адрэагаваў словамі: “Калі я пагражаў прэзідэнту Ціханоўскай?!”
Ці прымальныя для палітыка выказванні, якія дазволіў сабе Ганчарэнка і як паставіўся да рэакцыі беларускай пракуратуры на яго словы? Ці ёсць разуменне ва ўкраінцаў, што не варта рабіць беларусаў адказнымі за злачынствы Лукашэнкі? Непаразуменні паміж украінскай дзяржавай і беларусамі, якія жывуць ва Украіне ці дапамагаюць ёй як валанцёры, — у чым іх прычына? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.