Усё зрабілася прасцейшым? Паводле якой сістэмы цяпер лічаць вынікі ЦЭ

Абитуриенты в Беларуси — 2023 | централизованный экзамен
Абітурыенты ў Мінску / tochka.bу  

Міністэрства адукацыі пасля шквалу крытыкі ад бацькоў і абітурыентаў вырашыла ўсё ж "здаць назад" і пералічыць вынікі цэнтралізаванага экзамену. Новыя ацэнкі па беларускай і рускай мовах выпускнікі ўжо атрымалі. Паводле якой сістэмы лічыліся балы? Расказваем, якую методыку выкарыстаў РІКВ.

 

(Ня)добра забытае старое

Новая сістэма ацэнкі балаў на ЦЭ — насамрэч ужо вядомая. Паводле такой жа ацэньваліся вынікі рэпетыцыйнага тэставання, якое здавалі школьнікі ў 2022/2023 навучальным годзе.

У адрозненне ад той методыкі, якую спачатку выкарыстаў РІКВ, ранжыравання абітурыентаў паміж сабой фактычна не застаецца. Выніковы (тэставы) бал цяпер не залежыць ад таго, якая колькасць выпускнікоў правільна адказала на тыя ці іншыя пытанні.

Всё стало проще? По какой системе теперь считают результаты ЦЭ

Табліца размеркавання балаў на ЦЭ па рускай і беларускай мовах / РІКВ

 

Табліца размеркавання балаў на ЦЭ па рускай і беларускай мовах / РІКВ

Колькі першасных балаў па розных прадметах:

  • фізіка і матэматыка — максімум 50 першасных балаў;

  • хімія і біялогія — максімум 60 першасных балаў;

  • замежная мова — максімум 62 першасныя балы;

  • гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, геаграфія, сусветная гісторыя — максімум 60 балаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі