Мінадукацыі пералічыць вынікі першага ЦЭ па новай методыцы

Тэсты на іспыце / bobr.by, ілюстрацыйнае фота
Тэсты на іспыце / bobr.by, ілюстрацыйнае фота

Вынікі першага цэнтралізаванага экзамена (ЦЭ) будуць пералічаныя паводле новай методыкі, перадае БЕЛТА са словаў міністра адукацыі Андрэя Іванца.

Ён заявіў, што міжведамасная камісія, якая правярала карэктнасць падліку вынікаў першага ЦЭ, сваю працу завяршыла. "Вынікі праверкі паказалі, што памылак няма, у тым ліку і ў методыцы разліку тэставых балаў", — паведаміў міністр.

Па словах Іванца, колькасць зваротаў ад грамадзян паказала, што методыка занадта складаная. Таму ведамства паслухалася заўваг Лукашэнкі і памяняла яе на методыку, якая выкарыстоўвася пры рэпетыцыйным тэставанні.

"Ужо сёння будуць пералічаныя вынікі першага цэнтралізаванага экзамену і сёння ж размешчаны на сайце РІКВ, а таксама ў асабістых кабінетах абітурыентаў. Вынікі другога ЦЭ таксама будуць разлічаныя па гэтай жа методыцы, іх можна будзе даведацца ў панядзелак", — заявіў Іванец.

Як даведалася Еўрарадыё, першасныя вынікі другога ЦЭ ўжо таксама падлічаныя, але іх абвяшчэнне прытрымлівалі да завяршэння працы міжведамаснай камісіі.

Скандал з вынікамі ЦЭ ўзнік на пачатку тыдня. Многія выпускнікі, іх бацькі і настаўнікі палічылі атрыманыя балы неадэкватна падлічанымі. У Мінадукацыі спярша заяўлялі, што ніякага перападліку не будзе. Аднак імгненна перамянілі сваё меркаванне пасля таго, як заўвагу зрабіў Лукашэнка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі