Вучэнні тэрытарыяльнай абароны пройдуць ва ўсіх абласцях Беларусі
Міністр абароны Віктар Хрэнін з беларускімі вайсковаабаязанымі, ілюстрацыйнае фота
Вучэнні тэрытарыяльнай абароны пройдзе ва ўсіх абласцях Беларусі. Пра гэта заявіў начальнік ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны — намесніка начальніка Генштаба Узброеных Сіл палкоўнік Дзмітрый Стрэшынскі.
"Праверачныя мерапрыемствы тэрытарыяльнай абароны будуць працягвацца ва ўсіх абласцях. Падчас іх правядзення на завяршальным этапе будуць праводзіцца камандна-штабныя вучэнні з адпрацоўкай практычных задач тэрытарыяльнай абароны, а таксама сумесных дзеянняў з вайсковымі часцямі і падраздзяленнямі Узброеных Сіл", — перадае ягоныя словы прэс-служба Мінабароны.
Паводле Стрэшынскага, праверкі сіл тэрабароны Гомельскай і Гродзенскай абласцей выйшлі на завяршальны этап. 2 красавіка там пачаліся камандна-штабныя вучэнні з сіламі тэрабароны Рагачоўскага, Кармянскага і Воранаўскага раёнаў адпаведна.
Таксама сёння пачалася праверка тэрабароны Мінскай вобласці. Падчас яе адбудзецца практычнае фармаванне тэрытарыяльных войскаў Вілейскага раёна.
З добраахвотнікамі тэрабароны праводзяцца заняткі па агнявой, ваенна-медыцынскай, тактычнай падрыхтоўцы. Таксама, па словах Стрэшынскага, за імі замацоўваецца зброя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.