Выбух з новага фільма пра Джэймса Бонда трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса
Стваральнікі новага фільма пра Джэймса Бонда “Спектр” паведамілі, што паказаны ў стужцы выбух сакрэтнай базы ў Марока сертыфікаваны Кнігай рэкордаў Гінэса як найвялікшы пастановачны выбух у гісторыі кіно.
Адпаведны сертыфікат ад асобы галоўнага пастаноўшчыка эфектаў “Спектра” Крыcа Карбаулда атрымалі акцёры Дэніэл Крэйг і Леа Сейду, а таксама прадусары фільма Барбара Брокалі і Майкл Уілсан. Інфармацыя пра рэкорд з’явілася ў афіцыйным акаунце фільма на YouTube.
Выбух здымаўся непадалёк ад Эрфуда, горада на ўсходзе Марока. Для ажыццяўлення кінаэфекта піратэхнікі выкарысталі 8 418 літраў паліва і 33 кілаграма выбухоўкі.
Фота: youtube